Авіякампанія Iraqi Airways арганізуе рэйсы ў Менск яшчэ з трох гарадоў Ірака



Авіякампанія Iraqi Airways арганізуе рэйсы ў Менск яшчэ з трох гарадоў Ірака — Сулейманіі, Басры і Эрбіля. Інфармацыя пра рэйсы размешчаная ў сезонным раскладзе нацыянальнага аэрапорта Мінск.

З Сулейманіі самалёты будуць лятаць з 2 па 25 жніўня, з Басры — з 5 жніўня па 29 кастрычніка, з Эрбіля — з 7 жніўня па 30 кастрычніка.

Цяпер з Багдада ў Менск лятаюць самалёты гэтай жа авіякампаніі чатыры разы на тыдзень і FlyBaghdad — два разы на тыдзень.

Варта заўважыць, што з пачатку 2021 года на ўчастку мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі перахапілі 3.832 нелегальныя мігранты — у 47,3 разу больш, чым за ўвесь 2020-ты (81). Большасць з іх грамадзяне Ірака — 2.555.

belapan.by