Муж лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай тэрмінова з’ехаў з Беларусі
Трэнер Арсеній Зданевіч, муж лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай, якую спартовыя чыноўнікі падчас Алімпіяды паспрабавалі выдварыць з Японіі, тэрмінова з’ехаў з Беларусі ва Украіну.
Як расказаў колішні спартовец, а цяпер персанальны трэнер журналістам “Еўрарадыё” і KYKY, цяпер ён у бяспецы на тэрыторыі Украіны.
Ацэньваючы нестандартную сітуацыю з жонкай, Арсеній Зданевіч вінаваціць ва ўсім службовых асоб, якія аказаліся цалкам некампетэнтнымі ў сваёй справе. Малады чалавек кажа, што ў шоку ад цяперашняй гісторыі, у якой яго жонку афіцыйныя асобы цяпер спрабуюць выставіць вінаватай. Звяртаючыся да спартовых чыноўнікаў, якія пераследавалі яго жонку ў Токіо, Арсеній Зданевіч выказаў надзею, што гэтыя людзі больш ня будуць працаваць у спорце.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: @arseni_zdanevich