Цалкам вакцынаваныя супраць COVID-19 могуць уехаць у Славакію без каранціну



Толькі асобы, якія цалкам вакцынаваны супраць COVID-19, могуць уехаць у Славаччыну без абавязковага каранціну, паведаміла Упраўленне грамадскай аховы здароўя. Паводле рашэння Канстытуцыйнага суду краіны, асобы прышчэпленыя першай дозай не лічацца цалкам прышчэпленымі.

Цалкам прышчэпленымі лічацца асобы, якія атрымалі дзве дозы вакцыны супраць COVID-19, а ад другой ін’екцыі прайшло, як мінімум, 14 дзён. У выпадку аднадознай вакцыны згаданы тэрмін складае 21 дзень.

Статус вакцынацыі можна пацвердзіць пасведчаннем на славацкай або ангельскай мовах. Каранцін не распаўсюджваецца таксама на асоб, якія прайшлі першую дозу вакцынацыі COVID-19 і на транспамежных супрацоўнікаў, аднак толькі да 1 верасня. Да гэтага часу яны павінны цалкам прывіцца.

Апрача таго, грамадзяне Славакіі і замежнікі павінны запоўніць адпаведную электронную заяву. Ад гэтага абавязку вызваленыя асобы, якія праязджаюць праз Славакію транзітам. На іх не распаўсюджваецца таксама абавязковы каранцін. 

Паводле Польскага радыё