З 4 жніўня трэцім грузінскім горадам у сетцы «Белавія» стане Кутаісі
Авіякампанія «Белавія» 4 жніўня выканае першы рэгулярны рэйс па маршруце Менск-Кутаісі-Менск. Кутаісі стане трэцім грузінскім горадам у карце палётаў «Белавія». Рэйсы будуць выконвацца па 3 і 7 днях з вылетам з Менска ў 9.35 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Кутаісі ў 13.35. Зваротныя рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск плануецца праводзіць у 14.25 з прылётам у сталіцу Беларусі ў 16.30. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.
Мінімальны кошт квіткоў па тарыфе LIGHT складзе 85 еўра ў адзін бок. Авіябілеты туды-зваротна абыдуцца ў 169 еўра. Больш падрабязна з раскладам і тарыфамі можна азнаёміцца на сайце belavia.by. У Кутаісі пасажыры будуць падарожнічаць на паветраным судне Embraer 175, разлічаным на перавозку 76 пасажыраў: 12 месцаў у бізнес-класе і 64 месцы ў эканом-класе, пры наяўнасці попыту на лініі будуць выкарыстоўвацца больш ёмістыя самалёты. Час у дарозе складае каля трох гадзін.
«Мы заўсёды стараемся быць гнуткімі і шукаем магчымасць прапанаваць пасажырам новыя месцы для падарожжаў. Грузія — адзін з самых папулярных кірункаў зараз, таму мы вырашылі даць магчымасць нашым пасажырам наведаць яшчэ адзін грузінскі горад — Кутаісі. Размешчаны ў самым сэрцы гасціннай Грузіі Кутаісі гарманічна спалучае ў сабе старажытную і сучасную архітэктуру, спакойнае і актыўнае жыццё. Прыляцеўшы сюды, вы зможаце адчуць атмасферу старадаўніх вулачак і ацаніць грузінскую гасціннасць, бліжэй пазнаёміцца з месцам, апісаным у старажытных легендах. Таксама горад можа стаць выдатнай кропкай пачатку падарожжа па Грузіі. Пры гэтым кошт квіткоў плануецца ніжэй, чым у Батумі і Тбілісі ў аналагічны сезон», — адзначыў Ігар Чаргінец, генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія».
Кутаісі — адзін з самых старажытных гарадоў Грузіі, размешчаны на берагах ракі Рыёні. Удалае геаграфічнае становішча горада дазваляе падарожнікам камфортна і хутка дабрацца з Кутаісі як да ўзбярэжжа Чорнага мора і папулярнага курорта Поці, так і да вядомых гарналыжных і лячэбных курортаў Грузіі, у тым ліку загадкавай высакагорнай Сванетыі. Міжнародны аэрапорт Кутаісі размешчаны ў 20 кіламетрах ад горада, дарога ў аэрапорт займае менш за гадзіну.