Журналістцы Інэсе Студзінскай абмежавалі выезд за межы Беларусі



Студзінская была затрыманая 16 ліпеня разам з журналістамі Радыё Свабода Алегам Груздзіловічам і Алесем Дашчынскім.

У іх дома прайшлі вобшукі, рэдакцыйны офіс у Менску быў узламаны.

Журналісты правялі ў ІЧУ на Акрэсціна 10 дзён. Студзінская галадала за кратамі 9 дзён. 26 ліпеня яна выйшла на свабоду.

Таксама на свабоду тады выйшлі Алег Груздзіловіч і Алесь Дашчынскі.

nashaniva.com