На „Беларуськаліі” загінулі два рабочыя-газаўшчыкі



На Петрыкаўскім горна-ўзбагачальным камбінаце, які ўваходзіць у „Беларуськалій”, загінулі два рабочыя-газаўшчыкі, піша lider-press.by.

Трагедыя адбылася каля 4-й гадзіны раніцы 3 жніўня. Двух мужчын прыціснула тэхнікай, кажуць у інспекцыі аховы працы. Па словах відавочцаў, прычынай трагедыі стала адсутнасць тармазоў.

На месцы трагедыі працуе следча-аператыўная група.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: shahta.by