Алена Давыдава: Ахвярамі лукашэнкаўскага рэжыму з’яўляецца палова нашай краіны



Першымі да амбасады Украіны ў Варшаве з партрэтамі забітых рэжымам прыйшлі сябры партыі „Народная Грамада” Мікалая Статкевіча Алена Давыдава і Наталля Глазкова. Яны паставілі ля сцяны амбасады партрэт забітага Віталя Шышова і ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі.

Кажа Алена Давыдава: –  Мы рашылі пакласці кветкі ля ўкраінскай амбасады, таму што забойства нашага земляка адбылося на тэрыторыі Украіны. Ён родам з Рэчыцы, побач з маім горадам Гомелем. Кажуць, што гэты чалавек шмат каму дапамог. І мы зараз накіроўваемся да беларускай амбасады, таму што ахвярамі лукашэнкаўскага рэжыму з’яўляецца палова нашай краіны, а палова – сядзіць.

Алена Давыдава і Наталля Глазкова на сабе зведалі ціск рэжыму і ратаваліся ўцёкамі. Жанчыны ўдзячныя Украіне за прытулак беглым беларусам. Тым не менш кіраўніцтва Украіны павінна падумаць аб паляпшэнні бяспекі тых, хто даверыў свае жыцці краіне-суседцы. Каб дыктатарскія спецслужбы не пачувалі на тэрыторыі Украіны сябе вольна.

Беларускае Радыё Рацыя