Працягваецца разгляд так званай крымінальнай справы Ціханоўскага



У гомельскім СІЗА-3 працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага, Арцёма Сакава, Уладзіміра Цыгановіча, Дзмітрыя Папова, Міколы Статкевіча і Ігара Лосіка.

Суд пачаўся 24 чэрвеня ў закрытым рэжыме ў будынку ізалятара. Суддзя — Мікалай Бакуноў.

Справа яшчэ будзе разглядацца мінімум месяц, пасяджэнні распісаныя да 31 жніўня. Адвакаты — пад падпіскай. Таму родныя могуць даведацца толькі пра стан палітвязняў і побытавыя ўмовы.

Беларускае Радыё Рацыя