Павел Латушка: Мы разлічваем на падрабязнае расследаванне ў справе трагічнай смерці Віталя Шышова



Мы разлічваем на падрабязнае расследаванне ў справе трагічнай смерці Віталя Шышова,” – кажа старшыня Народнага Антыкрызіснага Упраўлення.

Павел Латушка ў сваім відэазвароце выказаў таксама салідарнасць з усімі беларусамі, якія апынуліся па-за межамі радзімы, і тымі, якія засталіся ў краіне. Ён заклікае не здавацца ў змаганні за незалежную і дэмакратычную Беларусь, нягледзячы на пагрозы з боку рэжыму Лукашэнкі.

– Мы разлічваем, што ўкраінскія ўлады правядуць дэталёвае расследаванне адносна гэтага злачынства. Таксама хацеў бы выказаць словы салідарнасці ўсім беларусам, як ў Беларусі, так і беларускай дыяспары. Мы не павінны здавацца, нягледзячы на пагрозы, якія здзяйсняе ў наш адрас рэжым, нягледзячы на тое, што гэтыя пагрозы, на жаль, рэалізуе. Мы не маем права здавацца, таму што за намі праўда. Гэта змаганне, гэта складанае змаганне. Але шлях да поспеху ідзе, на жаль, праз падобныя складаныя моманты.

Ва Украіне расследуюць акалічнасці смерці кіраўніка «Беларускага дома» Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у адным з кіеўскіх паркаў учора раніцай. Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігар Кліменка сказаў, што Шышоў ніколі не звяртаўся да мясцовых праваахоўнікам. Ва Украіне не выключаюць некалькі версіяў, што да прычынаў смерці Віталя Шышова.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя