Выстава „Ад квадрата да аб’екта” адкрылася ў Берасці



„Ад квадрата да аб’екта” – выстава пад такой назвай адкрылася ў Берасці. Сярод аўтараў такія мастакі, як Уладзімір Адамчык, Ірына Кузняцова, Май Рышард, Валерый Мартынчык, Марына Бацюкова, Уладзімір Цеслер ды іншыя.

vystava_avangard (8)

„Гэта працяг рэспубліканскай акцыі, якая ладзілася ў мінулым годзе”, – распавёў адзін з арганізатараў выставы, старшыня берасцейскага абласнога Саюза мастакоў Павел Рабаў:

– Было прадстаўлена „БелЭкспа” – сучасныя працы нашых беларускіх мастакоў, а тут у гэтай залі ўжо прадстаўлена тое, што магчыма было прадставіць. Берасцейскі глядач можа пазнаёміцца, на ўласныя вочы ўбачыць вельмі вядомыя працы, якія ўжо прадстаўлены, былі паказаныя і апублікаваныя ў разнастайных выданнях. Вельмі вядомыя нашыя беларускія імёны, тут на свае вочы гэта ўсё можна ўбачыць.

У экспазіцыі можна пабачыць некалькі дзясяткаў прац берасцейскіх і менскіх аўтараў у розных тэхніках. Выстава „Ад квадрата да аб’екта” працягне сваю працу ў выставачнай зале па вуліцы Савецкай да канца месяца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце