84 гады таму пачаўся Вялікі тэрор
84 гады таму пачаўся Вялікі тэрор – 5 жніўня 1937-га года НКВД пачаў „во всех республиках, краях и областях операцию по репрессированию бывших кулаков, активных антисоветских элементов и уголовников”.
Не абмінула бяда і Беларускую ССР: ахвярамі сталі дзясяткі тысяч чалавек. Дакладную лічбу рэпрэсаваных зараз высветліць немагчыма, таму што архівы КДБ дагэтуль закрытыя для даследчыкаў.
Самым жудасным днём стала 29 кастрычніка 1937-га – так званая „Расстрэльная ноч”. Толькі за адну ноч у Менску расстралялі 107 выбітных прадстаўнікоў творчай і навукова-тэхнічнай інтэлігенцыі.
Беларускае Радыё Рацыя