У Маладэчне пачалі судзіць адзінаборца Аляксея Кудзіна



Пачаўся суд над адзінаборцам Аляксеем Кудзіным, затрыманым у Расеі і экстрадаваным у Беларусь 21 ліпеня, паведамляе t.me/viasna96.

Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).

На пачатку суда Аляксей Кудзін, які знаходзіцца пад вартай, хадайнічаў аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з прымірэннем бакоў. Аднак з гэтым пагадзіўся толькі пацярпелы Яндола. Іншы пацярпелы і пракурор выступілі супраць, таму хадайніцтва не было задаволена.

Кудзін яшчэ раней сплаціў кампенсацыю двум пацярпелым: Яндоле – 15 тысяч рублёў, Зорыну – чатыры тысячы.