Знойдзеныя парэшткі ахвяр Другой сусветнай вайны
З 28 ліпеня ваеннаслужачыя 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь разам з пошукавай групай “Бацькаўшчына” і прадстаўнікамі пошукавай грамадскасці Татарстана вядуць пошукавыя работы ахвяр Другой сусветнай вайны на Слонімшчыне.
У першыя дні пошукаў выяўлены парэшткі 4 воінаў і камандзіраў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры прарыве з акружэння 30 чэрвеня 1941 года каля вёскі Клепачы. Носьбіты інфармацыі, па якіх можна было ўстанавіць імёны загінуўшых воінаў, не знойдзены.
У Слоніме выяўлены таксама парэшткі 26 воінаў і камандзіраў Чырвонай Армі, і дзвюх грамадзянскіх асобаў, якія загінулі ў баі на “дарозе смерці” Беласток-Слонім 24-25 чэрвеня 1941 года. На парэштках загінуўшых вайскоўцаў былі знойдзены 4 смяротныя медальёны. Шанцы вызначыць прозвішчы некаторых загінуўшых невялікія, але яны ёсць.
Па словах кіраўніка пошукавай групы “Бацькаўшчына” Аляксандра Дударонка, усяго за гэту вахту знойдзены ўжо парэшткі 38 чалавек. Сярод якіх – 35 вайскоўцаў Чырвонай Арміі і 3 грамадзянскіх асобаў (2 жанчыны і 1 мужчына). З улікам яшчэ вясновай вахты і цяпер на Слонімшчыне падняты з зямлі парэшткі 42 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фотаздымкі з архіва пошукавай групы “Бацькаўшчына”