Падляшскія памежнікі затрымалі больш за 60 нелегалаў
На мяжы з Беларуссю супрацоўнікі Падляшскай памежнай службы затрымалі 62 нелегалаў. Грамадзяне Ірака, Ірана і Камеруна, якія незаконна ўехалі ў Польшчу з Беларусі, былі арыштаваныя ў сумеснай акцыі супрацоўнікамі падраздзялення памежнай аховы Падляшша з пастоў у Крынках, Шудзялаве і Кузніцы пры падтрымцы паліцыі з Саколкі.
Усе затрыманыя нелегалы (41 мужчына, восем жанчын і 13 дзяцей) будуць змешчаны ў асяродкі для іншаземцаў. Акрамя таго, быў арыштаваны грамадзянін Украіны, які прыехаў забраць некалькіх імігрантаў з гэтай групы, яго абвінавачваюць у садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы.
З пачатку года супрацоўнікі Падляшскай памежнай службы затрымалі 451 чалавека, якія незаконна перайшлі мяжу.
Беларускае Радыё Рацыя