Ігар Банцэр – у ШЫЗА



Гарадзенскі палітзняволены Ігар Банцэр, які адбывае свой тэрмін ва ўстанове адкрытага тыпу (так званай “хіміі”) №9 у Віцебску – змешчаны на 10 сутак у ШЫЗА.

Што адбываецца з Ігарам паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч.

– Ізалятар, куды змяшчаюць людзей пасля парушэння рэжыму. У Ігара яшчэ некалькі дзён таму было два парушэнні. Значыць ад сёння ён ужо мае трэцяе парушэнне. Яго змясцілі ў такую адмысловую камеру, дзе ён будзе знаходзіцца 10 сутак. Ігар Банцэр мае сваю пазіцыю ва ўстанове адкрытага тыпу. І там ён кантактуе з усімі палітзняволенымі, якіх там змешчана больш за 10 чалавек. У гэтай установе Ігар знаходзіцца ўжо больш за паўтара месяца. І з таго часу ён так і не прайшоў медкамісію і не змог уладкавацца на працу.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя