Мінінфарм заблакаваў сайт барысаўскага выдання Ex-press.by



З сярэдзіны дня 6 жніўня сайт незалежнага рэсурсу Ex-press.by перастаў адкрывацца. У службе тэхнічнай падтрымкі хостэр-правайдара рэдакцыі паведамілі, што «рэсурс заблакаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі». Кіраўніцтва медыя накіравала электронны зварот у ведамства, каб высветліць, на якой падставе заблакаваны сайт Ex-press.by — ніякіх папярэджанняў да таго не было. На гэты час афіцыйнага адказу няма. У офісе выдання запэўніваюць, што праз некалькі дзён сайт будзе адноўлены на новым даменным імені.

У сярэдзіне ліпеня журналісты папулярнага барысаўскага медыя праз пераслед з’ехалі з Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pogovorim.by