Латушка: Мы не можам здацца, пакуль гэты жудасны рэжым не cпыніць сваё існаванне



На Падляшшы праходзіць Фестываль Абуджаных „Тутака”.

Ганаровым госцем фестывалю стаў былы міністр культуры Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка:

– Мы не можам здацца да той пары, пакуль гэты жудасны рэжым не перапыніць сваё існаванне на беларускай зямлі. Бо за намі – праўда, за намі – сіла, за намі – дабро. І з намі – бел-чырвона-белы сцяг.

Вельмі важна тое, што мы даносім да сусветнай супольнасці інфармацыю пра рэальны стан рэчаў. Мы ажыццяўляем дзеянні як на знешнім палітычным накірунку, так і на эканамічным накірунку ціску па пытаннях актыўнай працы з дзяржаўным апаратам у Беларусі дзеля таго, каб больш і больш чыноўнікаў пераходзіла на бок народа.

Павел Латушка падкрэсліў, што міжнародная супольнасць і журналісты з усіх краінаў пільна сочаць за падзеямі ў Беларусі, таму вельмі важна даносіць праўдзівую інфармацыю пра Беларусь.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя