Ірак рыхтуе эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі
„Кампанія „Іракскія авіялініі” арганізуе эвакуацыйны рэйс для іракскіх грамадзян, якія затрымаліся ў Беларусі», – напісаў амбасадар Іраку ў Расеі і Беларусі Абдул-рахман Хамід аль-Хусэйні на сваёй старонцы ў Twitter.
Паводле паведамлення, рэйс запланаваны на аўторак 10 жніўня. «Консульская дэлегацыя пасольства будзе прысутнічаць у офісе кампаніі „Іракскія авіялініі” і ў аэрапорце, каб падаць усе магчымыя паслугі паважаным грамадзянам», – напісаў пасол.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: politring.com