Квіткі на цягнікі па Беларусі падаражэюць 13 жніўня



Беларуская чыгунка падвысіць тарыфы на перавозкі ў межах краіны. Кошт праезду цягнікамі рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ў сярэднім павялічыцца на 5%, інфармуюць naviny.by.

Праезд у цягніках міжрэгіянальных ліній эканом-класа падаражэе ў сярэднім на 15%, у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа — у сярэднім на 10%. Тарыфы на праезд у межах аднаго тарыфнага поясу цягнікамі гарадскіх ліній павялічацца на 14%, у межах двух тарыфных паясоў — на 24%.

Да гэтага праезд чыгуначным транспартам агульнага карыстання даражэў летась у снежні мінулага года.

Беларускае Радыё Рацыя