„Крызіс з правамі чалавека ў Беларусі – сага жаху і адчаю, якой не відаць канца”
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой скрытыкавала рэжым у Беларусі за разгорнутую ім «кампанію жорсткіх рэпрэсій супраць іншадумства і мноства парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў у адпаведнасці з міжнародным правам».
Як адзначаецца ў заяве, гэтыя парушэнні ўключаюць у сябе «незаконнае прымяненне сілы, адвольныя затрыманні, катаванні і іншае жорсткае абыходжанне, гвалтоўныя знікненні і выкраданні, а таксама палітычна матываваныя судовыя пераследы па сфабрыкаваных абвінавачаннях».
У арганізацыі звярнулі ўвагу на тое, што дзясяткі праваабарончых НКА і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці былі адвольна закрытыя, а многія іх супрацоўнікі арыштаваныя «як падазраваныя па сфабрыкаваных крымінальных справах» або былі вымушаныя пакінуць краіну.
Беларускае Радыё Рацыя