Беларускія баскетбалісты перамаглі румын у кваліфікацыі чэмпіянату свету



Баскетбалісты мужчынскай зборнай Беларусі святкавалі першую перамогу на другім кваліфікацыйным этапе чэмпіянату свету 2023 года. У другім матчы адборавай групы D у Рызе падначаленыя Расціслава Вергуна выйгралі ў каманды Румыніі з лікам 77:72. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Кірыл Сітнік, які набраў 20 ачкоў. На старце спаборніцтваў беларусы прайгралі гаспадарам турніру баскетбалістам Латвіі 83:92. Неўзабаве каманды яшчэ па разу сустрэнуцца паміж сабой – 12 жніўня беларусы зноў будуць супернічаць з латышскай дружынай, а 13 жніўня – з румынамі.

„Гомель” стаў апошнім чвэрцьфіналістам Кубка Беларусі па футболе

Футбалісты „Гомеля” сталі апошнім чвэрцьфіналістам розыгрышу Кубка Беларусі. У Салігорску гамяльчане святкавалі валявую вікторыю на лідарам чэмпіянату краіны мясцовым „Шахцёрам” 2:1. У сярэдзіне першага тайма лідар нападаў гаспадароў поля Дэмба Дарбо адкрыў лік, пасля перапынку Вадзім Пабудзей аднавіў раўнавагу, а ў дадатковы час Андрэй Салавей забіў другі гол у браму „Шахцёра”. Цяперашні ўладальнік Кубка барысаўскі БАТЭ абыграў у Мазыры мясцовую „Славію” – 2:1. Пераможны гол Яўген Яблонскі забіў на 4-й кампенсаванай хвіліне другога тайма. Два паядынкі завяршылася пасля серый пенальці. У Жодзіне футбалісты „Тарпеда-БелАЗа” толькі ў серыі пасляматчавых пенальці адолелі прадстаўніка 1-й лігі нацыянальнага чэмпіянату гомельскі „Лакаматыў” – 5:4 (гульнявы ​​час скончыўся з лікам 0:0), а футбалісты „Віцебска” гэтак жа перайгралі яшчэ адну каманду з другога дывізіёна дзяржынскі „Арсенал”. У берасцейскім дэрбі „Дынама” перамагло „Рух” 2:0. Яшчэ адзін прадстаўнік 1-й лігі магілёўскі „Днепр” без барацьбы выйшаў у чвэрцьфінал, так як яго супернік рэчыцкі „Спутнік” з-за фінансавых праблем не змог працягнуць турнір. Футбалісты мінскага „Дынама” разграмілі „Слуцк” 4:0. З такім жа лікам гарадзенскі „Нёман” разграміў у Барысаве сталічны „Энергетык-БДУ”.

Кірыл Альшэўскі пакінуў берасцейскі „Рух”

Галоўны трэнер берасцейскага футбольнага клуба „Рух” Кірыл Альшэўскі сышоў у адстаўку. Кантракт скасаваны па пагадненні бакоў. Кірыл Альшэўскі ўзначаліў „Рух” у студзені, пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 20 афіцыйных матчаў, у 11 перамагла, 6 разоў згуляла ўнічыю і пацярпела 3 паразы. У турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі „Рух” займае 3-е месца, набраўшы 36 ачкоў у 18 сустрэчах.

Кубак Салея

У рамках Кубка Салея па хакеі „Віцебск” на хатняй арэне абыграў „Хімік” з лікам 2:1.Як паведамляе hockey.by, у апошні раз у асноўны час „Віцебск” перамагаў навапалачан 22 снежня 2016 года – тады матч скончыўся з лікам 3:2.”Віцебск” заняў чацвёртае месца ў выніковай табліцы групы „Б” Кубка Салея з 4 ачкамі. „Хімік” завяршыў турнір на апошнім месцы ў групе з двума ачкамі. Яшчэ ў адным матчы „Магілёў” нанёс паразу аршанскаму „Лакаматыву” з лікам 3:1.”Магілёў” завяршыў групавы этап на пятым месцы. „Лакаматыў” застаўся трэцім.

Беларускае Радыё Рацыя