Алег Латышонак: Беларусы здольныя да дэмакратыі



Кажа гісторык Алег Латышонак, але гэта не значыць, што яна сама прыйдзе.

Год пасля выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы паказаў, што беларусы гатовыя да самаарганізацыі і гатовыя несці адказнасць за перамены ў сваім жыцці. Падкрэслівае гісторык:

– Беларусь можа быць дэмакратычнай краінай, хаця ёсць аграмадныя сілы, якія гэтаму супрацьдзейнічаюць. Таксама нельга да іх абыякава ставіцца, гэта не зводзіцца толькі да асобы дыктатара. Цяпер маю надзею, што Беларусь будзе дэмакратычнай краінай, што беларусы здолеюць стварыць такую Беларусь, якая марылася ўсім дэмакртам.

Грамадскія перамены ў Беларусі запусцілі год таму чарговыя выбары кіраўніка дзяржавы. Спачатку яны прайшлі па звыклым сцэнары, не свабодна і не дэмакратычна, пазней, калі супраць гэтага выступіла частка грамадства – дзяржаўны апарат запусціў механізмы гвалту і рэпрэсій, супраць якіх выступілі беларусы.

Беларускае Радыё Рацыя