Агляд прэсы: развод Гейцу каштаваў у 6 разоў больш, чым паводкі Германіі
Паводкі абышліся Германіі ў 30 млрд еўра. Таўэрскі мост у Лондане застаўся ў адкрытым становішчы з-за няспраўнасці. Біл Гейц пасля разводу апусціўся на пятае месца ў спісе Forbes. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.
Паводкі ў Германіі, якія адбыліся ў сярэдзіне ліпеня, нанеслі шкоду на 30 млрд еўра. Гэтую суму перадало асабліва пацярпелым землям Федэральнае міністэрства фінансаў, паведамляе выданне Tagesspiegel. Адзначаецца, што шкода ў Паўночным Рэйн-Вестфалія складае 15 мільярдаў еўра. Для зямлі Рэйнланд-Пфальц гэтая лічба складае крыху менш за 14 мільярдаў еўра. Больш нізкая шкода прыпадае на Баварыю (300 мільёнаў) і Саксонію (130 мільёнаў). Таксама Федэральны ўрад мяркуе, што рамонт чыгуначнай інфраструктуры будзе каштаваць да двух мільярдаў еўра. У выніку паводкі больш за 150 школ былі пашкоджаныя, пры гэтым 8 з іх вельмі моцна. Акрамя таго, пацярпелі больш за 200 дзіцячых садкоў і кабінетаў лекараў, а таксама больш за 50 аптэк.
Паводкі ў Нямеччыне расцэньваюцца, як самая дарагая катастрофа за апошняе тысячагоддзе.
Рух па Таўэрскім мосце ў Лондане апынуўся ў панядзелак паралізаваны пасля таго, як канструкцыя застыла ў адкрытым становішчы пры праходзе высокага судна. Пра гэта паведаміла вяшчальная карпарацыя Бі-бі-сі. Паводле яе інфармацыі, у выніку інцыдэнту ў розных частках горада паўсталі сур’ёзныя заторы. Лонданская паліцыя напісала на сваёй старонцы ў Twitter, што рух па мосце прыпынена з-за „тэхнічнай няспраўнасці”, і рэкамендавала выбіраць шляхі аб’езду.Аналагічны інцыдэнт адбыўся ў жніўні 2020 года. Тады спецыялістам спатрэбілася больш за паўтары гадзіны, каб вырашыць праблему. Развадны мост над Тэмзай быў урачыста адкрыты ў 1894 годзе прынцам Валійскім, які пасля стаў каралём Эдуардам VII. У чэрвені 2019 года адзначаўся 125-гадовы юбілей моста, які стаў адной з візітных картак брытанскай сталіцы. Толькі за першы год мост разводзіўся каля 6 тысяч разоў. У нашы дні, з улікам памяншэння аб’ёмаў суднаходства, мост разводзіцца нашмат радзей – каля 850 разоў на год. Робіцца гэта выключна па запыце ўладальнікаў буйнапамерных судоў, зробленым за 24 гадзіны.
Заснавальнік Microsoft Біл Гейц апусціўся на пятае месца ў рэйтынгу найбагацейшых людзей свету пасля афіцыйнага разводу са сваёй жонкай Меліндай, паведамляе Forbes. Цяпер багацце прадпрымальніка ацэньваецца ў 129 мільярдаў 600 мільёнаў даляраў і саступае капіталу заснавальніка Facebook Марка Цукерберга. Біл і Мелінда Гейц афіцыйна развяліся ў пачатку жніўня. З моманту растання Біл Гейц перадаў сваёй былой жонцы акцыі на 5 мільярдаў 700 мільёнаў. Як паведамляў Bloomberg, гэта зрабіла Мелінду Гейц адной з самых багатых у свеце. Пара абвясціла аб планах па разводу ў пачатку траўня. Яны былі жанатыя з 1994 года. СМІ паведамлялі, што прычынай разводу маглі стаць кантакты мільярдэра з фінансістам Джэфры Эпштэйнам, якога абвінавачвалі ў гандлі непаўнагадовымі для сэксуальнай эксплуатацыі. Акрамя таго, па дадзеных СМІ, Гейц некалькі гадоў быў у адносінах з супрацоўніцай Microsoft.
Сцвярджалася, што ён запрашаў супрацоўніц кампаніі і дабрачыннага фонду на спатканні.
На пошце ў Італіі выявілі канверт з кулямі для Папы Рымскага.
Канверт з трыма кулямі, адрасаваны Папе Рымскаму Францішку, быў выяўлены супрацоўнікамі пошты ў сартавальным цэнтры непадалёк ад Мілана. Пра гэта ў паведаміла газета Corriere della Sera. Паводле яе дадзеных, у канверце таксама было пасланне, якое тычыцца фінансавых аперацый у Ватыкане. Ліст быў канфіскаваны карабінерамі, паліцыя пачала расследаванне. Па звестках агенцтва ANSA, канверт прыйшоў з Францыі.
Агляд прэсы падрыхтаваў Антон Разумоўскі
Фота: Bill Gates/Facebook