Пракурор запрасіў для Аляксея Кудзіна 3,5 года калоніі



Пракурор запрасіў для Аляксея Кудзіна 3,5 года калоніі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сёння ў судзе Маладзечанскага раёна пракурор запрасіў пазбавіць спартоўца волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).

Беларускае Радыё Рацыя