У Беларусі сем новых палітвязняў. Агулам іх ужо 617
Новыя палітвязні — гэта Іван Ківа, Артур Рыбін, Аляксей Баяровіч, Аляксандр Шчарбацюк, Андрэй Асаула, Таццяна Звярко і Дзяніс Іваноў, паведамляе «Вясна».
Таццяна Звярко — гэта мама, якая знаходзіцца ў дэкрэце
Іван Ківа асуджаны судом Ленінскага раёна г. Магілёва па арт. 369 КК за абразу міліцыянтаў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Артур Рыбін асуджаны Гомельскім абласным судом па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) і па арт. 130 КК (Распальванне варожасці) за тое, што зрабіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі, і за абразлівы каментар у тэлеграме да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму;
Аляксей Баяровіч асуджаны судом Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Аляксандр Шчарбацюк асуджаны судом Савецкага раёна Мінска па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму;
Андрэй Асаула асуджаны судом Заводскага раёна Мінска па ч. 2 арт. 368 («Абраза прэзідэнта»), арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў») і арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму.;
Таццяна Звярко асуджана судом Лідскага раёна Гарадзенскай вобласці па арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») да аднаго і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму; Таццяну ўзялі пад варту ў зале суда;
Дзяніс Іваноў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Мінска па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх.
Усяго па падліках правааабаронцаў у Беларусі 617 палітвязняў.