Учора ў Менску затрымлівалі супрацоўнікаў аўстрыйскага тэлебачання
Што з імі цяпер, пакуль невядома.
Праваабаронцам паведамілі, што ўчора ў Менску на плошчы Незалежнасці прыкладна каля 16:20 двое супрацоўнікаў у цывільным затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв’ю ў мінакоў, паведамляе «Вясна».
Спачатку іх адвялі ў шэры «Форд транзіт» за Чырвоным касцёлам, затым перавялі ў сіні аўтобус МАЗ. Далейшае месцазнаходжанне журналістаў невядомае.