Шматдзетныя сем’і могуць звярнуцца па дапамогу для збора дзяцей у школу



У Берасцейскім абласным Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне нагадваюць, што ў шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў застаецца крыху звыш тыдня, каб звярнуцца па дапамогу для збора дзяцей у школу. Сёлета ў сярэднім па вобласці сацыяльная падтрымка складае 74 рублі. Супрацоўніца цэнтра занятасці Кацярына Мяговіч распавяла, з якімі дакументамі трэба звяртацца ў сацыяльную службу:

– Якія неабходна дакументы на дзяржсацпадтрымку – заява, пашпарты усіх членаў сям’і, павседчанні аб нараджэнні ўсіх членаў сям’і, абавязкова запаўняецца анкета аб сямейным і матэрыяльным стане, так званы ліст сумоўя, дзе сям’я апісвае сваю жыццёвую сітуацыю. Калі не працуюць, дык копіі працоўных кніжак і даход за апошнія тры месяцы.

У абласным Камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне налічылі, што на Берасцейшчыне матэрыяльную падтрымку перад новым навучальным годам павінна атрымаць каля 22 тысяч сем’яў. Пакуль звярнулася палова ад агучанай лічбы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя