25 сакавіка ў „Бялай” будзе гучаць беларуская музыка



25 сакавіка на Дзень Волі ў папулярнай сярод беларусаў галерэі „Бялай” прагучаць песні вядомых беларускіх музыкаў.

Галерыя Бяла

Кожныя паўгадзіны па гучнай сувязі будуць транслявацца віншаванні з нагоды Дня Волі і песні ў выкананні гуртоў Палац, J-mors, Pomidor Off, Дзецюкі, Ulis i Лявона Вольскага. Акцыю вырашылі правесці журналісткі нашага радыё Уля Шубзда і Ганна Мордань.

„Хочам, каб пра гэты дзень даведаліся і адсвяткавалі яго таксама людзі, якія звычайна прыязджаюць у Беласток за пакупкамі”, –  кажа Уля Шубзда:

– Ходзячы па калідорах галерэі „Бялай” людзі змогуць пачуць вельмі глыбокія і мудрыя думкі пра незалежнасць. Мы выкарысталі тэкст Уладзіміра Арлова, які напісаў, што значыць для яго незалежнасць.

25 сакавіка па гучнай сувязі галерэі „Бялай” прагучаць фрагменты эсэ Уладзіміра Арлова пад назвай „Незалежнасць гэта…” Тэкст Арлова, напісаны ў лютым 1990 года, прачытаюць супрацоўнікі нашага радыё.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя