Сёння затрыманы сябра БХД Дзяніс Садоўскі



Гэта адбылося раніцай, калі Дзяніс Садоўскі вёў дачку ў медыцынскую ўстанову на аналізы.

Жонка Дзяніса Таццяна Усціновіч напісала ў фэйсбуку, што „інтэлігентныя людзі падышлі да Дзяніса Садоўскі, суправадзілі яго разам з дачкой да бальніцы на аналізы і назад. Сувязь з ім знікла. Віялета паднялася дадому адна, машына стаіць каля дома”.