За кветкі да месца гібелі Тарайкоўскага мінчукоў пакаралі суткамі і штрафамі



За кветкі да месца гібелі Тарайкоўскага мінчукоў пакаралі суткамі і штрафамі.

У судзе Фрунзенскага раёна сёння разглядалі справы трох чалавек, якіх затрымалі на “Пушкінскай”.

40-гадовую Наталлю Шэкаву, у якой ёсць непаўнагадовае дзіця, замест трох гадзін па законе, трымалі за кратамі да суда. Наталля гуляла каля месца гібелі Тарайкоўскага, вырашыла пакласці кветкі на тым месцы. Суддзя Юлія Чыж расцаніла гэта як пікетаванне і пакарала жанчыну штрафам у 2900 рублёў.

На тым жа месцы затрымалі 20-гадовага Аляксея Латошу, якіўваткнуў кветкі ў слуп. Адразу пасля гэтага яго затрымалі. Вынік — 13 сутак. Там жа затрымалі 23-гадовага Кастуся Цаўлоўскага. Сваю віну ён адмаўляў, бо не ведаў, што ўскладанне кветак расцэньваецца як “пікетаванне”. Вынік — 30 сутак.

Беларускае Радыё Рацыя