Святлане Ціханоўскай прысудзілі прэмію міру імя Лотара Крайсіга
Стваральнікі прэміі імя нямецкага праваабаронцы Лотара Крайсіга (Lothar Kreyssig) падкрэслілі адвагу і бескампраміснасць Святланы Ціханоўскай, а таксама яе ўнёсак у абарону дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, паведамляе DW.
Аргкамітэт у Магдэбургу ў сераду 11 жніўня асабліва падкрэсліў яе адвагу.
Цырымонія ўзнагароджаньня пройдзе ў царкве святога Яна ў Магдэбургу сёлета ў лістападзе.
Лотар Крайсіг быў вядомым нямецкім праваабаронцам і царкоўным дзеячам. Названую ў яго гонар узнагароду прысуджаюць людзям або арганізацыям, якія ўнеслі істотны ўклад у справу міру і прымірэння.