“Сітуацыя з Беларуссю – пад кантролем”
“Сітуацыя з Беларуссю – пад кантролем, польская дзяржава падрыхтаваная да кожнага сцэнарыя развіцця сітуацыі”, – адзначыў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.
На мінулым тыдні польская памежная ахова паведаміла пра затрыманне вялікіх груп нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. Агулам з пачатку года супрацоўнікі падляшскага аддзела памежнай аховы затрымалі амаль 900 чалавек, якія нелегальна перасеклі мяжу. Гэта ў восем разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Сярод нелегалаў пераважаюць грамадзяне Ірака.
Як паведаміў сёння дэпутат польскага Сейма Мечыслаў Башко, дзеля дапамогі памежнікам накіравана некалькі соцень жаўнераў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: atr.ua