Жонка палітвязня Фядуты распавяла апошнія навіны ад мужа
Жонка палітвязня Аляксандра Фядуты Марына Шыбко расказала апошнія навіны ад мужа. Вядомы паліттэхнолаг і філолаг ужо 4 месяцы знаходзіцца ў турме, так званай «амерыканцы» ў цэнтры Менска, па абвінавачанні ў «змове» супраць дзяржаўнага ладу.
Утрыманне Фядуты пад вартай падоўжылі да 12 кастрычніка, але ён з турмы піша, што збіраецца сустрэць там і дзень нараджэння, і Новы год. «Следчыя дзеянні тры месяцы не праводзіліся, напэўна, не прыдумалі далейшы сцэнар „кіна“. Марына Шыбко адзначае, што Аляксандр вельмі рады, што аднавіліся закупкі кніг. Нагадаем, што 17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі, што заходнія спецслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей. Лукашэнка абвінаваціў у датычнасці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту.