Беларусы запусцілі бясплатны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы
Грамадская кампанія «Годна» пачала моўнае шоў «Гоман». Гэта сапраўдны анлайн-курс па вывучэнні роднай мовы, што будзе ўключаць у сябе 12 заняткаў. Калі вы. Стваральнікі абяцаюць, што вы станеце вольна гаварыць па-беларуску, калі пройдзеце ўсе заняткі.
Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі. Ён ужо дасяжны на ютуб-канале: https://youtu.be/a7SRpOGBNSM
Вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін.
Мэта праекта простая і складаная адначасова: зрабіць так, каб беларусы маглі вольна карыстацца беларускай мовай у любой сітуацыі.
З цягам часу з’явяцца 12 заняткаў. Публікаваць іх будуць на ютуб-канале «Годна», таму раім падпісацца на яго ўжо цяпер, каб нічога не прапусціць: https://youtube.com/hodnaby
У межах курса сабранае самае важнае пра беларускую мову. Тут ёсць і карысны кантэнт, і моўны гумар, і цікавосткі пра Беларусь, і выбарка найлепшага з нашай культуры.
Анлайн-курс цалкам бясплатны, але для таго, каб усе 12 выпускаў выйшлі своечасова і атрымаліся якаснымі, арганізатары просяць падтрымкі. Вы можаце аформіць спонсарскую падпіску на ютуб-канал, чым вельмі дапаможаце праекту.
Таксама для праекта «Гоман» створаны адмысловы акаўнт у тыктоку, дзе будуць публікаваць кароткія ўрокі: https://tiktok.com/@homanby.