Наўседа абмеркаваў з прэзідэнтамі Турцыі і Ірака меры па спыненні нелегальнай міграцыі



Прэзідэнт Летвы Гітанас Наўседа абмеркаваў па тэлефоне з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і прэзідэнтам Ірака Бархамам Салехам меры па спыненні патокаў нелегальнай міграцыі на мяжы Літвы з Беларуссю. Наўседа падкрэсліў, што большасць людзей, якія перасякаюць літоўска-беларускую мяжу, — выхадцы з Ірака, і „рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае гэтых людзей як інструмент палітычных маніпуляцый”. Наўседа заклікаў прэзідэнта Ірака паскорыць працэс вяртання з Літвы на радзіму іракскіх грамадзян і падзякаваў ураду гэтай краіны за раней прынятыя меры. А прэзідэнта Турцыі Наўседа папрасіў выкарыстаць свой уплыў у рэгіёне і папярэдзіць іншыя краіны, каб яны не давяралі абяцанням пра лёгкі доступ у Еўрапейскі звяз і не ўдзельнічалі ў схемах нелегальнай міграцыі.

Беларускае Радыё Рацыя