Вячаслаў Япішка пра ініцыятыву „Сход”



Нелегітымная ўлада Беларусі не спыняе рэпрэсіі ў адносінах да ініцыятыўных мірных людзей.

На гэты раз пайшлі арышты і затрыманні ўдзельнікаў ініцыятывы “Сход”. “Сход” быў створаны як альтэрнатыва пралукашэнкаўскаму Усебеларускаму сходу, кажа ўдзельнік ініцыятывы “Сход” Вячаслаў Япішка:

– Было створана больш за 500 выбарчых акругоў. Дэлегаты ад народу, прамое галасаванне, людзі галасавалі за сваіх дэлегатаў, якія вылучыліся на сход праз электронную лічбавую пляцоўку. Зараз распрацоўваецца такая ідэя, яна была падтрымана, гэта стварэнне протапарламенту на пляцоўцы „Сходу” альбо „Каардынацыйнай Рады”.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Сярод удзельнікаў “Сходу” шмат вядомых людзей. Гэта і дыпламат Ігар Ляшчэня, і палітолаг Уладзімір Мацкевіч, бізнесовец Валер Астрынскі, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і прэс-сакратар гэтай партыі Дзяніс Садоўскі і шмат іншых. На якой падставе затрымліваюць удзельнікаў “Сходу”пакуль невядома праз падпіску аб неразгалошванні.

Беларускае Радыё Рацыя