Мінабароны Латвіі апублікавала відэа з беларускай мяжы



Міністэрства абароны Латвіі на сваім партале апублікавала відэа, знятае на беларуска-латвійскай мяжы. На ім мігранты, якіх выцясняюць да мяжы і не даюць вярнуцца назад беларускія сілавікі.

На відэа пазначана, што яно было знята 13 жніўня. На першым, за спіной у тых, што сядзяць на рэйках, людзей стаяць трое вайскоўцаў з аўтаматамі. На іншым відэа трое сілавікоў са шчытамі стаяць каля групы з дзесяці чалавек. На трэцім – цэлы строй сілавікоў у экіпіроўцы, падобнай на амапаўскія, а перад імі сядзіць вялікая група мігрантаў.

Ні на адным відэа не бачна, што мігранты перасеклі дзяржаўную мяжу Латвіі.

Нагадаем, у Латвіі з 11 жніўня быў уведзены рэжым НС у памежных з Беларуссю раёнах. Памежнікам дазволена высылаць мігрантаў, якія праніклі нелегальна на тэрыторыю краіны.