Быхаў, сінагога абарончага тыпу
Пабудаваная ў 17-ым стагоддзі сінагога месціцца ў цэнтры горада, насупраць рэдакцыі рэгіянальнай газеты „Маяк”, зусім недалёка ад Быхаўскага замку.
Сінагога пабудаваная ў стылі позняга рэнесансу.
Квадратная па форме.
Сінагога закансерваваная, але знаходзіцца ў занядбаным стане.
Галоўны заходні фасад з левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая звязвала сутарэнне і гарышча.
Сінагога была прыстасваная для абароны, пра гэта сведчаць моцныя муры з байніцамі.
Даху ў сінагогі цяпер няма.
Трапіць у сярэдзіну немагчыма.
Беларускае Радыё Рацыя