Беларусы Беластоку дамагаюцца імшы па-беларуску
Актывісты беларускай дыяспары ў Беластоку не адмаўляюцца ад ідэі наладзіць у горадзе набажэнствы на беларускай мове. Імша па-беларуску ў беластоцкай базыліцы, між іншым, планавалася да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Але незадоўга да падзеі актывісты атрымалі адмову. Як кажа актывіст дыяспары Мечыслаў Навагродскі, на бліжэйшым тыдні ў курыю будзе адпраўлены ліст з пытаннямі наконт імшы:
„Мы просім патлумачыць прычыны адмовы, але таксама будзем у гэтым лісце прасіць, каб дазволілі праводзіць імшу на беларускай мове. Гэта вельмі патрэбна людзям, якія прыехалі з Беларусі, асабліва ў гэты год пасля выбараў. Яны, напрыклад, на польскай мове паслухаць імшу могуць схадзіць у любы касцёл і яе чуць, прысутнічаць на ёй. А на беларускай мове ў Беластоку, дзе вельмі многа беларускамоўных людзей, на жаль, імша не адбываецца”.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Як дадае Мечыслаў Навагродскі, у выпадку атрымання згоды, імшы на беларускай мове ў Беластоку будзе праводзіць ксёндз Вячаслаў Барок, які вымушана пакінуў Рассоны на Віцебшчыне з прычыны пераследу з боку ўладаў.
Беларускае Радыё Рацыя