Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітанне ад прэзідэнта ЗША
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі атрымаў прывітанне ад прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Пра гэта блогер паведаміў у лісце на волю. Прывітанне прэзідэнт Злучаных Штатаў перадаў праз жонку палітзняволенага, Святлану Ціханоўскую, якая 28 ліпеня мела сустрэчу з Байдэнам.
«Усё будзе добра. Прывітанне ад Байдэна атрымаў :)», — напісаў у лісце Сяргей. Ён перажывае, што не можа ліставацца са сваёй былой выкладчыцай літаратуры з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны Наталляй Суславай. Ні ад яе ў турму, ні ад яго на волю лісты не прапускаюць.
Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў турме з 29 траўня 2020 году. 24 чэрвеня ў гомельскім СІЗА-3 у закрытым рэжыме пачаўся суд над Ціханоўскім і фігурантамі ягонай справы — Міколам Статкевічам, Ігарам Лосікам, Арцёмам Сакавым, Дзмітрыем Паповым і Уладзімірам Цыгановічам.