Андрей Ягораў: Яны могуць помсціць грамадскім арганізацыям за ўздым 2020 года



Беларускі палітолаг і метадолаг Андрей Ягораў у эфіры нашага радыё распавёў Уладу Грынеўскаму, чаму грамадзянская супольнасць падвергнулася атацы і чаму Уладзімір Мацкевіч стаіць асобна ў гэтым шэрагу. 

– З працэсуальнага пункту гледжання да Уладзіміра Мацкевіча абраная мера „утрыманне пад вартай”. Гэта азначае, што ён пераведзены ў СІЗА і яшчэ 10 дзён ён можа сядзець без прад’яўлення абвінавачвання, у сувязі з новымі папраўкамі ў кодэкс можна такія рэчы таксама рабіць. 

– Чаму прыйшлі па прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці? 

– Атака на грамадзянскую супольнасць, якая зроблена, яна кіруецца логікай падрыву інфраструктуры свабодных грамадзян. Яны хочуць зніштожыць грамадскі сектар Беларусі, таму што бачаць у ім пагрозу каштоўнасна іншыя падставы для выхавання беларускіх грамадзянаў, як нейкую інфраструктуру, куды чалавек можа прыйсці і пабачыць, што такое свабода, што такое грамадская дзейнасць, што такое вольны чалавек. І вось прастора грамадскіх арганізацых выхоўвала такога кшталту людзей.

Імкнучыся замацаваць сваю ўладу яшчэ на сярэднетэрміновую перспектыву, а не толькі зараз, пагасіўшы пратэсты, яны атакуюць усё, што можа падрываць іх уладу, а гэта грамадскі сектар. Гэта адна версія, а іншая, можна прымаць за чыстую манету тое, што яны кажуць, гэта помста, яны сапраўды могуць верыць у тое, што грамадскія арганізацыі, якія дзейнічалі ў Беларусі, адыгралі ролю ў пачатку беларускай рэвалюцыі. Яны думаюць, што каляровыя рэвалюцыі арганізаваныя грамадскімі арганізацыямі, у іх ляжаць магчыма расейскія метадычкі, там гэта напісана, і яны пачынаюць адпаведным чынам рэагаваць, помсцячы за ўздым 2020 года.

Але Уладзімір Мацкевіч тут стаіць асобна, таму што пасля самога Мацкевіча і ў прынцыпе тое, што асобна атакавалі ад усіх астатніх арганізацыю менавіта „ЕўраБеларусь” у асобны дзень асобным парадкам гэта гаворыць пра тое, што гэта асобны кластэр, у які выдзелены гэтыя людзі і Уладзімір Мацкевіч. 

Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя