Царква ў стылі класіцызм у Слаўгарадзе (Прапойску)



Царква фундаваная і ў 1791-1793 гадах князем Аляксеем Галіцыным. Пабудаваная ў стылі класіцызму.  

На будаўніцтва царквы князем Галіцыным быў запрошаны з Пецярбургу славуты архітэктар Мікалай Львоў. 

Побач з царквой знаходзіцаа двух’ярусная званіца. 

Побач з царквой знаходзіцца вельмі стары „галіцынскі” парк, які спускаецца да Сожа. 

У роспісе ўнутраных сцен прымалі ўдзел маскоўскія мастакі.

Сярод мастакоў, якія рабілі роспісы царквы, быў славуты мастак Уладзімір Баравікоўскі. 

Беларускае Радыё Рацыя