Удзельнікі пратэстаў у Берасці пакуль не гатовыя зноў выходзіць на вуліцы



Яны берагуць свае сілы і чакаюць зручнага моманту, паколькі не хочуць трапіць за краты. Некаторыя з іх з’яджаюць за мяжу, але пры неабходнасці вернуцца на радзіму, – распавялі самі актывісты:

„Вера ў тое, што ўсё зменіцца наогул не знікала, тут усё працуе ў наш бок, і я нават не сумняваюся ў нашай перамозе. Вядома, хацелася б хутчэй, але як гаворыцца, рэвалюцыя ў белых пальчатках не робіцца. Наша памылка ў тым, што мы вельмі інтэлігентныя людзі, думалі што ён такі ж інтэлігентны як і мы. Нажаль гэта не так, чалавек учапіўся за ўладу сінімі пальцамі”.

Удзельнікі пратэстаў вераць у тое, што сітуацыя некалі зменіцца ў лепшы бок. Але зараз быць у цэнтры падзеяў не гатовыя.

Беларускае Радыё Рацыя