Ва Ўроцлаве знайшлі расейскую гранату часоў Другой сусветнай вайны



Гэтай раніцай сапёры знялі расейскі мінамётны снарад з адной з будоўляў ва Ўроцлаве. Небяспечная знаходка была знайдзена ў раскопе для падмурка. Як патлумачыў кіраўнік будовы, Якуб Ясінскі, такія выпадкі ўсё яшчэ здараюцца:

„Нягледзячы на тое, што пасля канца вайны прайшло ўжо больш за 70 год, усё яшчэ здараецца знаходзіць небяспечныя выбоховыя снарады. У дадзены момант мы робім усё, каб як мага хутчэй адвезці небяпечны снарад за горад.”

Гранату знайшлі будаўнікі, якія працавалі на вуліцы Друкарскай ва Ўроцлаве. Пасля гэтага салдаты інжынернага патруля дасталі небяспечны снарад – ім аказалася расейская мінамётная граната калібру 82 мм. Яе перавезлі яе ў бяспечнае месца, дзе яна і будзе ўтылізаваная.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, Уроцлаў.