Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў



Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў. Міністэрства юстыцыі даслала адпаведны пазоў у Вярхоўны суд. Першае пасяджэнне прызначанае на 24 жніўня. Саюз беларускіх пісьменнікаў – самая сталая творчая арганізацыя Беларусі (свой адлік яна вядзе з 1933-1934). Да дзейнасці Саюза пісьменнікаў спрычыніліся такія яго сябры, як Купала, Колас, Танк, Куляшоў, Панчанка, Мележ, Караткевіч, Адамовіч, Быкаў, Шамякін, Барадулін, Гілевіч ды многія іншыя творцы. Цяпер у СБП уваходзіць больш за 450 сяброў.

Ліст ад Вярхоўнага суда

Беларускае Радыё Рацыя