Беларуская чыгунка адмяняе некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа
Беларуская чыгунка адмяняе шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
«Каб прывесці рух цягнікоў рэгіянальных ліній эканамкласа ў адпаведнасць з фактычным попытам на перавозку, Беларуская чыгунка змяняе перыядычнасць курсіравання, расклад некаторых цягнікоў, а таксама адмяняе шэраг цягнікоў з абарачэння на наступных участках: Слуцк — Салігорск (з 16 жніўня), Гомель — Добруш (з 19 жніўня), Гомель — Краўцоўка (з 20 жніўня), Калінкавічы — Славечна (з 21 жніўня), Менск — Баранавічы, Гародня — Ліда, Лунінец — Бухлічы, Лунінец — Жыткавічы, Гомель — Васілевічы (з 23 жніўня ), Менск — Барысаў, Менск — Маладэчна — Гудагай, Маладэчна — Глыбокае, Менск — Асіповічы (з 30 жніўня)», — распавялі ў БЧ.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе цягнікоў можна даведацца на афіцыйным сайце БЧ і па тэлефоне кантакт-цэнтра 105.