Уладзімір Някляеў: На дзвярах СБП можа вісець шыльда культурна-гістарычнай каштоўнасці



Улады ліквідуюць Саюз беларускіх пісьменнікаў. Справу будзе разглядаць Вярхоўны суд. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які прыйшоў на адрас арганізацыі. Раней Міністэрства юстыцыі пачало праверку дзейнасці СБП, там запатрабавалі дакументы з 1 студзеня 2018 году па 1 ліпеня 2021 году па 27 канкрэтных пунктах, звязаных са статутнай дзейнасцю арганізацыі.

Саюз беларускіх пісьменнікаў – найстарэйшая арганізацыя, створаная ў 1933–1934 гадах, налічвае больш за 450 сябраў. Сярод якіх Уладзімір Някляеў.

Пісьменнік у нашым эфіры пракаментаваў інфармацыю аб магчымай ліквідацыі аўтарытэтнай арганізацыі:

– Саюз беларускіх пісьменнікаў – гэта непроста літаратурная суполка. На дзвярах суполкі можа вісець шыльда культурна-гістарычнай каштоўнасці. Яна будзе азначаць не тое, што звонку, не памяшканне, у якім знаходзіцца Саюз пісьменнікаў, а тое, што ўнутры, пачынаючы ад Коласа з Купалам, канчаючы Быкавым з Караткевічам, Стральцовым, Барадуліным, Алексіевіч і г.д. Для тых, хто прыняў такое рашэнне, няма абсалютна няікіх іншых каштоўнасцяў апроч тых, што ў іхняй кішэні.

24 жніўня а 14.30 у Вярхоўным судзе адбудзецца апытанне ў «парадку падрыхтоўкі да судовага разбіральніцтва». Ліквідаваць недзяржаўную арганізацыю пісьменнікаў просіць у сваім пазове Міністэрства юстыцыі. Сябры арганізацыі спазналі ператрусы. Старшыня СБП Барыс Пятровіч знаходзіццца пад падпіскамі аб неразгалошванні і аб нявыездзе.

Цалкам размова:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя