Вераніка Мішчанка: Палітыка закранула практычна кожную беларускую сям’ю
Беларускія актывісты, якія вымушаны былі ратавацца ад рэпрэсій за мяжой, працягваюць работу па разбурэнню рэжыму Лукашэнкі. Яны дапамагаюць адтуль ратаваць Радзіму ад татальнага разбурэння. Пра гэта раскажа нам госця Радыё Рацыя давераная асоба Святланы Ціханоўскай на выбарах, сябра Народнай Грамады Вераніка Мішчанка:
– Як вам удалося ўцячы з Беларусі?
– Калі ўжо даслалі позву маёй малодшай дачцэ – яна мая правая рука, зараз мой аператар і відэограф – мы зразумелі, што цягнуць больш немагчыма. Нам тэрмінова прыйшлося набыць квіткі. Нас пераправілі праз Днепр уначы на гумовых лодках і папярэдзілі, каб мы не ехалі ў Маскву, гэта быў час, калі арыштавалі Фядуту. Нам удалося выляцець у Рыгу і Вільню.
– Дзе вы працавалі перад тым, як уключычцца ў змаганне?
– Я і прыйшла ў палітыку па сваёй прафесіі – я прадзюсар ютуб-каналаў. У 2017 годзе, калі пачаліся пратэсы недармаедаў, я пазнаёмілася з Сяргеем Спарышам. І ён папрасіў стварыць канал Мікалаю Статкевічу, які існуе і цяпер. У 2019 я пераехала ў Менск, я працягвала працаваць прадзюсарам, я пачала весці ім некаторыя рэсурсы, мы стварылі ютуб-канал „Народнай Грамады”, інстаграм і гд. Я працавала да 7 чэрвеня, пакуль мяне не выкралі з Камароўкі і не пасадзілі.
– Колькі вы сядзелі і што вам прад’явілі?
– Я сядзела месяц. Я вяла перадвыбарчы пікет Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі, у першым пратаколе напісалі, што я заклікала да сумленных выбараў і крычала „Жыве Беларусь!”
– Вы жылі нябедна, то бок вы маглі і не ісці ў палітыку?
– Канешне. Але я заўсёды казала ўсім, яшчэ да таго, калі прыйшла ў „Народную грамаду”, што палітыка прыйдзе да кожнага. І цяпер мы гэта бачым, да ўсіх, хто казаў што ён па-за палітыкай – яна да ўсіх і прыйшла, практычна кожную беларускую сям’ю яна так ці інакш зкаранула.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
З госцяй радыё Рацыя Веранікай Мішчанка размаўляла карэспандэнт радыё Рацыя Аліна Андрыевіч.
Беларускае Радыё Рацыя