Марцін Звольскі: На адкрыцці Музея Памяці Сібіры спадзяемся пабачыць і беларусаў
17 верасня ў Беластоку ўрачыста адкрыецца Музей Памяці Сібіры. Сярод гасцей урачыстасці чакаюць і «сібіракоў з Беларусі».
Акалічнасці распавёў кіраўнік навуковага аддзелу музея Марцін Звольскі:
– У адкрыцці перадусім возмуць удзел «сібіракі», таксама афіцыйныя госці, якія запрошаны ўладамі. Не ведаю, ці былі запрошаны замежныя госці. Ведаю, што сярод нашых сяброў з Беларусі многа зацікаўленых гэтай пляцоўкай. Таму усіх сардэчна запрашаем.
Кошты ўваходных квіткоў у музей складаюць 25 і 15 злотых за поўны і ільготны квіткі адпаведна. У праграме адкрыцця Музея Памяці Сібіры запланаваны навуковая дыскусія і гістарычная рэканструкцыя падзей.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя