Іллі Міронаву абмежавалі перадачы ў ІЧУ



Гомельскаму валанцёру Іллі Міронаву абмежавалі перадачы ў ізалятар часовага ўтрымання.

Ягоная маці спрабавала перадаць сыну прадукты і цёплыя рэчы, але актывіст нічога практычна не атрымае па рашэнню адміністрацыі ізалятара часовага ўтрымання. Валянціну Міронаву факт абмежавання перадачы абурыў больш, чым несправядлівы вырак у 25 сутак.

– Усё выкраслілі. Акрамя сала і кілбасы нічога не ўзялі. Я кажу: „Чам?” «Ну вось я не ведаю, мне начальнік…» Маску для сну не ўзялі. Я кажу: „Відаць і спіць на гэтых металічных прутах?”. Маўчыць. Я кажу: „А чаму вы яму кофту не аддалі?” Ён кажа: „У нас цёпла”. Я кажу: „А вы спрабавалі ноччу на металічным ложку спаць у майцы?” Маўчыць.

Валянціна Міронава намераная дабіцца сустрэчы з кіраўніцтвам ізалятара часовага ўтрымання, каб высветліць прычыны абмежавання перадач для арыштаваных паводле адміністрацыйных справаў.

Беларускае Радыё Рацыя